Лукашэнка: "вырулім" з валютнага крызісу за два месяцы

12.05.2011 15:39
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што валютныя праблемы будуць урэгуляваны максімум за два месяцы. "Так, цяжкавата сёння. Вырулім. Праз адзін-два месяцы мы забудзем ўсе валютныя цяжкасці", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы падчас наведвання Шклоўскага раёна.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 5 красавіка гэтага года беларускі лідар заявіў, што ажыятаж на валютным рынку выкліканы хуткім падвышэннем мытных пошлін на аўтамабілі і спадзе да ліпеня.

Пазней, у сярэдзіне красавіка, Аляксандр Лукашэнка растлумачыў недахоп валюты ў Беларусі ростам сусветных коштаў на сыравіну і энэрганосьбіты.

А на наступны дзень, 16 красавіка, прэзідэнт Беларусі паабяцаў збалансаваць валютны рынак на працягу некалькіх дзён. «Сёння — заўтра — паслязаўтра мы выраўнаем сітуацыю па валюце. Але вы на мяне не крыўдуйце. Курс — гэта справа некалькіх дзён, трэба, можа быць, тыдзень», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што самае непрыемнае на валютным рынку ўжо здарылася.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?
Головоломки