Лукашэнка абязглавіў верхнюю палату парламенту

21.05.2010 09:46
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 траўня шэраг кадравых рашэнняў, у адпаведнасці з якімі верхняя палата парламента засталася без кіраўніка. Так, цяпер ужо экс-старшыня Савета Рэспублікі Барыс Батура атрымаў прызначэнне на пост кіраўніка Мінскага аблвыканкама, яго першым намеснікам стаў Валеры Іваноў.

Як заявілі з гэтай нагоды са спасылкай на беларускага лідара ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Мінская вобласць «умацоўваецца адразу двума высокапрафесійнымі кіраўнікамі, якія маюць досвед сумеснай працы». Леанід Крупец, які займаў пост старшыні Мінгарвыканкама,  вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу. 
Апроч гэтага 20 траўня Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу. Яго былы кіраўнік Сямён Шапіра цяпер будзе займаць пост старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, а месца кіраўніка мінсельгаспрада заняў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання Міхаіл Русы, расказалі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки