Лукашэнка абмеркаваў з Гімпу газавы канфлікт з Расіяй

24.06.2010 09:41
Архив Редакция

23 чэрвеня па ініцыятыве малдаўскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Малдовы Міхаем Гімпу. Кіраўнік Малдовы распытаў свайго беларускага калегу аб сутнасці беларуска-расійскага газавага канфлікту і аб пазіцыі беларускага боку.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Міхай Гімпу дамовіліся даручыць кіраўнікам сваіх адміністрацый правесці рэвізію стану беларуска-малдаўскіх адносін ва ўсіх сферах. У ходзе размовы бакі таксама абмеркавалі некаторыя аспекты ўзаемадзеяння краінаў у межах «Усходняга партнёрства».

Як раней паведамляў Тэлеграф, 22 чэрвеня прэзідэнт Беларусі абмеркаваў газавы канфлікт з Расіяй з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Как вам новость?
Головоломки