Лукашэнка: АБСЕ часам з'яўляецца дрынам у чыіхсьці руках

02.12.2010 11:29
Архив Редакция

АБСЕ часам з'яўляецца нейкай дрынам у чыіхсьці руках у перадвыбарчы перыяд той ці іншай дзяржавы. Пра гэта заявіў 2 снежня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на саміце АБСЕ ў Астане. «Многае сказана аб правах чалавека. Калі гаварыць на гэтую тэму, трэба гаварыць сур'ёзна. Выбарная праблематыка заўсёды бачная ў дзейнасці АБСЕ», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, «стандарты выбараў, аб якіх гаворыцца прадстаўнікамі і чыноўнікамі АБСЕ, на жаль, у нас адсутнічаюць». «Але спасылка пастаянна на гэтыя стандарты. Таму сёння трэба выпрацаваць стандарты выбараў, і яны павінны быць універсальнымі», — цытуе беларускага лідара БелТА.
 
Прэзідэнт Беларусі таксама лічыць, што прынцыпы назірання за прымяненнем стандартаў выбараў павінны быць агульнымі для ўсіх, і прапанаваў АБСЕ папрацаваць над іх зацвярджэннем. «На гэтую тэму ўжо ёсць прапановы шэрагу краінаў», — паведаміў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што сітуацыя вакол свабоды перамяшчэння за апошнія 11 гадоў значна пагоршылася, бо сёння працэдуры атрымання візаў зневажаюць чалавечую годнасць.

«У свой час у Хельсінкі, Мадрыдзе мы ўсе разам добраахвотна прынялі на сябе цалкам недвухсэнсоўныя абавязацельствы па спрашчэнні міжасобасных кантактаў і свабоды перамяшчэння. Аднак сітуацыя значна горшая, чым 11 гадоў таму.

Забюракратызаваны, а часам і адкрыта зневажальныя для чалавечай годнасці працэдуры атрымання візаў, іх неадпаведны кошт з’яўляюцца істотнай перашкодай для свабоднага перамяшчэння і кантактаў паміж грамадзянамі нашых краін. Кантактаў, якія як нішто іншае спрыяюць росту ўзаемаразумення і даверу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь за стварэнне ў зоне адказнасці АБСЕ адзінай сістэмы бяспекі

На ўсіх самітах АБСЕ прымаліся «добрыя рашэнні», але «ў актыў гэтай працы запісаць, на жаль, няма чаго», адзначыў таксама Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што за 11 гадоў пасля Стамбульскага саміту адбыліся глабальныя змены на ўсім зямным шары. «Народы сутыкнуліся з вялікай колькасцю новых выклікаў і пагроз, а геапалітычная канфігурацыя ў Еўропе стала выглядаць зусім інакш», — сказаў беларускі лідар.

«Я ўжо ўдзельнік трэцяга саміту АБСЕ, — працягнуў Аляксандр Лукашэнка. — На папярэдніх, думаю, і на гэтым, мы прымалі і прымем добрыя рашэнні. І як бы мы ні казалі пра значнасць нашай працы, у яе актыў сёння запісаць нам, на жаль, няма чаго. Наўрад ці трэба на гэтым этапе гаварыць, хто вінаваты. Трэба казаць, што рабіць».

Палітык зазначыў, што стварэнне моцнай агульнаеўрапейскай архітэктуры стабільнасці і бяспекі на аснове шырокага кансэнсусу, сапраўднай салідарнасці, партнёрства і ўзаемнай павагі адпавядае агульным інтарэсам. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што для дасягнення гэтай мэты неабходна мадэрнізаваць АБСЕ. «Каб справіцца з гэтай задачай, сама арганізацыя мае патрэбу ў сур’ёзнай мадэрнізацыі», — сказаў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: важна выправіць функцыянальныя і геаграфічныя перакосы ў працы АБСЕ

«Мы перакананыя ў неабходнасці прыняцця Статуту і ператварэння АБСЕ ў паўнавартасную міжнародную арганізацыю. Інакш многія з прапаноў аб новых задачах арганізацыі, што прагучалі ўчора і сёння, застануцца вісець у паветры, як і папярэднія. Лічым важнымі далейшыя крокі па выпраўленні функцыянальных і геаграфічных перакосаў у працы нашай арганізацыі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што дзейны інструментарый АБСЕ ў галіне ўмацавання даверу і бяспекі мае патрэбу ва ўдасканаленні. Па словах кіраўніка дзяржавы, адной з прыярытэтных задач з’яўляецца абнаўленне Венскага дакументу 1999 года. Беларусь прадставіла сваю комплексную прапанову па гэтым пытанні і разлічвае на яе падтрымку, адзначыў прэзідэнт краіны.

«Мы паслядоўна выступаем за стварэнне ў зоне адказнасці нашай арганізацыі адзінай сістэмы бяспекі. Гэта дапамагло б даць усім удзельнікам выразныя і роўныя гарантыі ў гэтай галіне. У прыватнасці, лічым, што ядзерныя дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ маглі б ужо сёння падаць няядзерным краінам-удзельніцам безумоўныя і недвухсэнсоўныя гарантыі бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. Учора Беларусь і Злучаныя Штаты прынялі тут, у Астане сумесную заяву аб сумесных мерах па прадухіленні ядзернага распаўсюджвання, пацвердзіўшы, у тым ліку, ужо існыя элементы гарантый. Гэта важны і канкрэтны ўклад у агульную справу стварэння бяспечнай Еўропы і свету», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што тычыцца гуманітарнай сферы, тут важным прыярытэтам АБСЕ павінна заставацца процідзеянне гандлю людзьмі, заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка прапанаваў АБСЕ супрацоўнічаць у сферы энергабяспекі

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, большасць стратэгічных выклікаў краінам тычыцца эканоміка-экалагічнай і энергетычнай бяспекі.

«Прапануем распрацаваць і зацвердзіць ключавыя прынцыпы супрацоўніцтва ў сферы энергабяспекі, якія б прыводзілі да агульнага назоўніка інтарэсы вытворцаў, транзіцёраў і спажыўцоў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, Беларусь таксама выступае за ўмацаванне ролі АБСЕ ў сферы абароны энергетычнай інфраструктуры, выкарыстання альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніцаў энергіі, і ў забеспячэнні доступу ўсіх краінаў да перадавых тэхналогіяў у гэтай галіне.

Как вам новость?