Лукашэнка абвінаваціў Мядзведзева ў несумленнасці

16.08.2010 09:14
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў свайго расійскага калегу Дзмітрыя Мядведзева ў непрыстойнасці і несумленнасці ў дачыненні да выказванняў сваіх аб прызнанні сувэрэнітэту Паўднёвай Асетыі і Абхазіі. "Я не хацеў бы дыскутаваць на гэтую тэму, проста расійскі калега несумленна і непрыстойна вырывае пэўныя рэчы", — заявіў беларускі лідар падчас паездкі ў Мінскую вобласць 13 жніўня.

У пачатку жніўня прэзідэнт Мядзведзеў заявіў, што яшчэ ў 2008 годзе прэзідэнт Беларусі ў прысутнасці іншых лідараў краін СНД паабяцаў прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асетыі і Абхазіі, аднак да гэтага часу не зрабіў крокаў у гэтым напрамку, перадае Корреспондент.net.За апошнія месяцы Аляксандр Лукашэнка таксама часта падвяргаўся крытыцы ў эфіры расійскіх дзяржаўных тэлеканалаў. Так, у ліпені ў эфіры НТВ былі паказаныя дакументальныя фільмы «Хросны бацька» і «Хросны бацька-2», а па Russia Today — «Апошні дыктатар Еўропы». У прыватнасці, у фільмах гаворыцца пра тое, што беларускі лідар надаў газаваму канфлікту з Расіяй палітычную афарбоўку.Беларускі бок неаднаразова называў абвінавачванні на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якія ўтрымліваюцца ў згаданых фільмах, блюзнерскімі і заснаванымі на вырваных з кантэксту фактах.

Как вам новость?
Головоломки