Лукашэнка: абвінавачанні Беларусі ў незахаванні правоў чалавека — абсурд

16.09.2010 17:27
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць абвінавачанні Беларусі ў незахаванні правоў чалавека абсурднымі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 16 верасня на шостым з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

«Беларусь пастаянна папракаюць у тым, што ў нас не выконваюцца правы чалавека. Здавалася б, ужо павінен быў выпрацавацца імунітэт супраць гэтых галаслоўных абвінавачанняў, але кожны раз думаеш, наколькі абсурдна гэта гучыць у дачыненні да краіны, дзе беспрацоўе на ўзроўні статыстычнай хібнасці», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Іспаніі, да прыкладу, беспрацоўе цяпер перавышае 20%, у ЗША яно больш за 10%, а ў Беларусі — толькі 1%.

Как вам новость?
Головоломки