Лукашэнка адменіць пасведчанні на арганізацыю культурных мерапрыемстваў

06.09.2010 12:11
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з мэтай далейшай лібералізацыі эканамічнай дзейнасці прыняў рашэнне аб адмене абавязковага атрымання пасведчанняў на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і даручыў адміністрацыі прэзідэнта падрыхтаваць ў кароткія тэрміны праект адпаведнага нарматыўна-прававога акту.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, такі крок зроблены з улікам шматлікіх просьбаў артыстаў і арганізатараў канцэртаў. На дадзены момант яны абавязаны атрымліваць пасведчанне на кожны свой канцэрт ці спектакль і плаціць за яго дзяржаўную пошліну, памер якой даходзіць да 300 базавых велічынь (адна базавая велічыня складае 35 тыс. рублёў — Тэлеграф).

На думку кіраўніка дзяржавы, падобны парадак спараджае залішнюю папяровую валакіту і дадатковыя фінансавыя выдаткі, у выніку чаго пакутуюць як гледачы, так і артысты.

Згодна з рашэннем прэзідэнта, дазвольны прынцып арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў заменяць на паведамляльны, што дазволіць дзяржорганам планаваць і рэгуляваць гастрольна-канцэртную дзейнасць, не прыцясняючы інтарэсаў гледачоў, артыстаў і прадзюсараў. Дадзенае рашэнне прэзідэнта Беларусі здымае ўсе гэтыя перашкоды на шляху развіцця сучаснага, цывілізаванага шоў-бізнэсу ў краіне, заявілі ў прэс-службе.

Как вам новость?