Лукашэнка адмяніў экспартныя пошліны на нафтапрадукты

17.03.2010 09:14
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 сакавіка ўказ № 153, якім адмяніў мытныя пошліны на экспартуемыя з краіны нафтапрадукты, паведамілі 16 сакавіка ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Такім чынам, з першага лютага НПЗ будуць выплачваць экспартную пошліну на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь для перапрацоўкі, толькі Расіі.

У прыватнасці, як сказана ва ўказе беларускага лідара, з першага лютага 2010 года, калі ўступае ў моц падпісаны 14 сакавіка дакумент, мытнымі пошлінамі не абкладаюцца нафтапрадукты, «вырабленыя з вуглевадароднай сыравіны (коды 2709 00 — 2711 адзінай ТН ВЭД ТС), якая пастаўляецца з Расійскай Федэрацыі з выплатай у Расійскай Федэрацыі вывазной мытнай пошліны або пастаўляецца з іншых краін».

Как вам новость?
Головоломки