Лукашэнка адмовіўся празмерна апекаваць ўрад

25.02.2011 16:42
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага на нарадзе з новым складам урада заявіў, што ў новай пяцігодцы больш не будзе празмерна апекаваць ўрад. "Я не збіраюся, як гэта было раней, у мінулай пяцігодцы, празмерна апекаваць ўрад, яго эканамічны блок, ды і сілавы блок", — адзначыў прэзідэнт.

«Усе ведаюць задачы, якія стаяць. Патрэбна вам мая дапамога — калі ласка, звяртайцеся. Не патрэбна — дзейнічайце, працуйце. Працуйце ўсе разам. Вы — людзі ідэалагічна аднаго накірунку, якія ведаюць, што трэба рабіць, і разумеюць, што адбываецца ў свеце», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён сфармаваў новы ўрад да канца мінулага года, каб ён змог з 1 студзеня 2011 года пачаць да рэалізацыі прынятай на Усебеларускім народным сходзе праграмы. «Заставалася некалькі чалавек, якія былі пераназначаны нядаўна. Я вам шчыра скажу, у мяне былі пэўныя ваганні па гэтых кандыдатурах, але не таму, што яны там не дапрацоўвалі ці дрэнна працавалі. Проста гэтыя людзі былі меней прыкметныя. Але я думаю, што патэнцыял ў гэтых людзей ёсць і яны могуць даволі паспяхова працаваць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, ён адзначыў, што нарада праводзіцца праз два месяцы пасля прызначэнняў таму, што чыноўнікі змаглі агледзецца, вывучыць работу міністэрстваў, наладзіць кантакт з губернатарамі. «Тут няма ніякай спантаннасці, надзвычайшчыны», — сказаў прэзідэнт.

Як перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня істотна абнавіў ўрад Беларусі і прызначыў у якасці новага прэм’ер-міністра краіны старшыню прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіла Мясніковіча. 22 лютага кіраўнік дзяржавы перапрызначыў міністраў юстыцыі, сувязі і інфарматызацыі, па падатках і зборах, гандлю.

Как вам новость?
Головоломки