Лукашэнка: адносіны краін вымяраюць не газам і нафтай

17.06.2010 17:06
Архив Редакция

Адносіны паміж краінамі вымяраюцца не кубаметрамі газу або тонамі нафты. Пра гэта 17 чэрвеня заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, дзелячыся ўражаннямі пасля перадпрэм'ернага прагляду беларуска-расійскага фільма "Брэсцкая крэпасць" ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны".

«Трэба памятаць аб адным: што адносіны паміж дзяржавамі, народамі вымяраюцца не кубаметрамі газу і тонамі нафты, пошліннымі або бяспошліннымі. Трэба памятаць, што мы разам абаранялі», — цытуе беларускага лідара БелТА.

Прэзідэнт звярнуўся да старшыні тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы Ігара Угольнікава з просьбай як мага хутчэй перадаць гэты фільм расійскаму кіраўніцтву. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што для кіраўніцтва РФ гэты фільм будзе «вельмі актуальным».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, фільм «Брэсцкая крэпасць» навеяў на яго цэлую «буру уражанняў на злобу дня». «Падчас перамоваў у Маскве з боку расійскага кіраўніцтва часта гучыць слова «прагматызм», — адзначыў беларускі лідар. «Трэба перафарматаваць нашы стасункі і зрабіць іх прагматычным», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што цяпер у Маскве гэта вельмі модная фраза.

«Хацеў бы, каб яны паглядзелі вось гэта (фільм «Брэсцкая крэпасць»- Тэлеграф). Мы тады былі ў адных акопах, а па той бок былі яны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што зусім не заклікае «да якога-небудзь дыпламатычнага ці эканамічнага рэваншу».

«Проста трэба памятаць, што было ў нашай гісторыі. Хацеў бы, каб масавы глядач хутчэй убачыў гэтае прыгожае кіно», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым беларускі лідар дадаў, што і надалей гатовы прымаць удзел у стварэнні падобных фільмаў.

Как вам новость?
Головоломки