Лукашэнка адправіўся з працоўным візітам ва Украіну

12.07.2010 09:29
Архив Редакция

Вечарам дзявятага ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам ва Украіну. Плануецца, што дзясятага ліпеня, кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы лідараў краінаў Садружнасці незалежных дзяржвааў, якая адбудзецца ў Крыме.

Таксама прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 60-гадоваму юбілею ягонага ўкраінскага калегі Віктара Януковіча, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, дзявятага ліпеня крыніца ў «Белнафтахіме» паведаміла, што Беларусь і Украіна адклалі падпісанне міжурадавага пагаднення аб транспарціроўцы венесуэльскай нафты праз украінскую тэрыторыю на беларускія НПЗ.

Как вам новость?