Лукашэнка "адпусціў" кошты ў дарагіх рэстаранах і кавярнях

05.03.2010 09:40
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне, паводле якога фармаванне нацэнак і коштаў у рэстаранах, кавярнях, барах нацэначных катэгорый люкс, вышэйшая, першая будзе адбывацца з улікам кан'юнктуры рынка. Адпаведны загад кіраўнік дзяржавы падпісаў першага сакавіка.

Загад прадугледжвае выключэнне прадукцыі гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання нацэначных катэгорый люкс, вышэйшая і першая з пераліку тавараў (прац, паслуг), кошты (тарыфы), надбаўкі (зніжкі) на якія рэгулююцца ўрадам, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, Нацыянальным банкам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

У адпаведнасці з дадзеным рашэннем, захоўваецца дзяржаўнае рэгуляванне нацэнак і коштаў у сацыяльна арыентаваных аб’ектах грамадскага харчавання другой і трэцяй нацэначных катэгорый (сталовыя пры прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацыях, школьныя, студэнцкія сталовыя).

У прэс-службе прэзідэнта Беларусі падкрэслілі, што загад падрыхтаваны ў мэтах стымулявання развіцця рэстараннага бізнэсу, лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Дакумент павінен спрасціць працу арганізацый грамадскага харчавання, спрыяць падвышэнню якасці прадукцыі і прадстаўленых паслуг, культуры абслугоўвання спажыўцоў, павялічыць інвестыцыйную прывабнасць дадзенай сферы дзейнасці, надаць стымул развіццю рэстараннага бізнэсу.

На дадзены момант у Беларусі функцыянуе 11,45 тыс. гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання, у тым ліку 5,455 тыс. агульнадаступных аб’ектаў. Нацэначную катэгорыю люкс і вышэйшая маюць толькі 57 аб’ектаў (0,5% ад іх агульнага ліку), першую катэгорыю – 1,413 тыс. аб’ектаў (12,3%).

 

Как вам новость?
Головоломки