Лукашэнка: ажыятажныя прадукты мяшкамі пайшлі ў Расію

21.04.2011 13:29
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у пасланні народу і парламенту, што рост коштаў у краіне непазбежны, а іх замарожванне прывяло б да горшых наступстваў. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў сітуацыю з ажыятажным попытам на прадукты харчавання.

«Цукар знік толькі «ў свядомым, творчым Мінску». Мяшкамі пачалі вывозіць, і не толькі цукар у Расію і Украіну. Як змагацца калі цукар у два-тры разы каштуе ў нас ніжэй, чым у суседніх дзяржавах», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта карупцыя, карупцыя і яшчэ раз карупцыя», — падкрэсліў прэзідэнт. Паводле яго слоў, у Беларусі адкрытая эканоміка і адкрытая мяжа з Расіяй. «Лёс у нас такі. Мы адкрытая эканоміка», — сказаў ён і заклікаў кіравацца толькі эканамічнымі метадамі і праводзіць толькі палітыку эканамічнага ўраўнаважання.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вывозіць прадукцыю з краіны і прадаваць яе там, пакідаючы грошы ад продажу сабе — няправільна. «Грошы ад павышэння коштаў павінны трапляць тым, каму павінны патрапіць — не гуртавікам, а вытворцам», — адзначыў ён.

Как вам новость?
Головоломки