Лукашэнка баіцца "згубіцца" на "гіганцкіх абшарах" Бразіліі

22.03.2010 18:09
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь пакуль не разлічвае наладжваць усёабдымнае супрацоўніцтва з Бразіліяй, якая, па яго словах, з'яўляецца "гіганцкай краінай па сусветных маштабах". "Скажу адкрыта, калі будаваць такія планы, дык мы на такіх абшарах можам згубіцца", — адзначыў беларускі лідар.

На перамовах з губернатарам бразільскага штата Гояс Алсідэсам Радрыгесам Філью, якія прайшлі ў панядзелак 22 сакавіка, кіраўнік беларускай дзяржавы растлумачыў, што падчас яго цяперашняга візіту ў Бразілію ён ставіць за мэту «абраць асноўны кірунак у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве», перадае БелТА.

«Нам трэба за нешта зачапіцца, каб з гэтага плацдарму мы маглі пашыраць наша супрацоўніцтва настолькі, наколькі гэта магчыма», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што «ў гэтым плане Беларусі пашчасціла». 

«Мы азначылі ўзаемадзеянне з велізарным штатам Бразіліі, насельніцтва якога складае амаль 30 млн. чалавек, з велізарным ВУП і вельмі развітай эканомікай, якая мае патрэбу ў тых таварах, якія вырабляе Беларусь», — заявіў беларускі лідар.

«Я вельмі разлічваю, што вы дапаможаце нам не проста ў наладжванні адносін паміж вашым штатам і Беларуссю, але і разабрацца ў Бразіліі, паведзяце нас у супрацоўніцтве з Бразіліяй. Нам вельмі важна не зрабіць тут памылак», — звярнуўся прэзідэнт Беларусі да губернатара бразільскага штата і запэўніў Алсідэса Радрыгеса Філью ў тым, што Беларусь выканае ўсе абавязкі і вырашыць любыя праблемы, якія ўзнікаюць.

Как вам новость?
Головоломки