Лукашэнка ўбачыў спробы дыктату і шантажу ў дачыненні да Беларусі

08.07.2010 14:38
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што міжнародная абстаноўка сёння застаецца няпростай і супярэчлівай. "Дзяржавы, якія не валодаюць уласнымі энергарэсурсамі, вымушаны прыкладаць каласальныя намаганні для забеспячэння сваёй незалежнасці. Спробы дыктату і шантажу сёння робяцца і ў дачыненні да суверэннай Беларусі", — адзначыў ён.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у свеце робяцца спробы «рэвізіі пагадненняў з нагоды пасляваеннай светабудовы ва ўгоду геапалітычным інтарэсам асобных дзяржаў», перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што эфектыўнасць механізмаў забеспячэння міжнароднай бяспекі ўвесь час зніжаецца, працягваецца трансфармацыя ваенна-блокавых адносінаў. Да таго ж, «не спыняюцца канфлікты, якія выклікаюць палітычныя гульні прэтэндэнтаў на лідарства», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што 2010 год ўскладняецца таксама эканамічнай нестабільнасцю. Але «створаная ў Беларусі палітычная і эканамічная мадэль у гэтых умовах дэманструе здольнасць адэкватна рэагаваць на любыя выклікі», падкрэсліў прэзідэнт. Ён таксама дадаў, што «нягледзячы ні на што, Беларусь цвёрда прытрымліваецца курсу добрасуседства і захавання прынцыпаў міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі».

Лукашэнка: Беларусь забяспечыць сабе нармальнае становішча ў свеце

Як заявіў кіраўнік дзяржавы, Беларусь нават у складаных умовах здольная забяспечыць годны ўзровень жыцця грамадзянаў, падтрымліваць сацыяльна-палітычную стабільнасць, грамадскую і ваенную бяспеку. Не апошняе месца ў гэтым належыць органам дзяржбяспекі.

«Вы бачыце, што адбываецца вакол нашай краіны, на мяжы нашае Айчыны. На мапе свету з’явіліся новыя незалежныя дзяржавы, у тым ліку Беларусь, і гэтыя дзяржавы запатрабавалі свайго месца пад сонцам. Пройдзе яшчэ нейкі час, і яны стануць у шэрагу ўсіх тых дзяржаў, якія забяспечылі сабе нармальнае становішча ў свеце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да выпускнікоў ваенных навучальных устаноў, перадае БелТА.

«Завяршыўшы фундаментальныя пераўтварэнні ва Узброеных Сілах, мы клапоцімся аб іх далейшым развіцці на якасна новым узроўні, імкнемся выкарыстаць інавацыі ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах. Не зніжаем ўвагі да пытанняў забеспячэння сілавых структураў усім неабходным, знаходзім магчымасці для павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці вайскоўцаў і членаў іх сем’яў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што будаўніцтва і развіццё Узброеных Сіл з’яўляецца складаным і няспынным працэсам. Таму дзяржава будзе і надалей забяспечваць інтэнсіўнае нарошчванне баявых магчымасцяў войска, вырашаць падтрыманні баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх частак.

Как вам новость?