Лукашэнка: Бакіеў гатовы вярнуцца ў Кыргызстан, каб абвясціць рэферэндум

28.05.2010 08:51
Архив Редакция

Курманбек Бакіеў гатовы вярнуцца ў Кыргызстан, каб абвясціць рэферэндум. Пра гэта 27 траўня заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні студэнтаў магілёўскіх ВНУ.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што па дзейснай кыргызскай канстытуцыі рэферэндум можа абвясціць або прэзідэнт, або парламент. «Парламент яны разагналі, а прэзідэнта хацелі застрэліць (снайперы стралялі прамым навядзеннем па вокнах прэзідэнцкага кабінета)», — цытуе беларускага лідара БелТА.
«Хто сёння можа абвясціць рэферэндум? Часовы ўрад? Але хто яны такія? Калі яны правядуць рэферэндум, гэта будзе небяспечным прэцэдэнтам для краіны і міжнароднай супольнасці, калі яна прызнае яго вынікі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Я ў Бакіева пытаўся: ты паедзеш у Кыргызстан, каб абвясціць рэферэндум і сысці ў адстаўку? Ён мне адказвае: «Так, я гатовы гэта зрабіць». Ён не збіраецца трымацца за ўладу. Але гэта было б легітымным варыянтам вырашэння сітуацыі. Аднак цяперашнія кыргызскія ўлады ад гэтага сыходзяць, таму што Расіі гэта не падабаецца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки