Лукашэнка: Беларусь — надзейны партнёр ЗША

15.12.2010 09:39
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША, якая адбылася 14 снежня, заявіў, што Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам для ЗША. Так, сярод агульных інтарэсаў дзвюх краін прэзідэнт Беларусі назваў барацьбу з міжнароднай злачыннасцю і тэрарызмам, незаконным абарачэннем наркотыкаў, гандлем людзьмі.

Акрамя таго, па словах беларускага лідара, Беларусь, як і ЗША, зацікаўленая ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі і ядзерным нераспаўсюджванні. «Мы выдатна ўсведамляем: Злучаныя Штаты — моцная імперыя з глабальнымі інтарэсамі і такім жа уплывам. І, як многія ў вас лічаць, месца Беларусі ў сістэме гэтых інтарэсаў накшталт «на галёрцы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліўшы, што ў супрацоўніцтве Беларусі і ЗША зацікаўленыя абодва бакі.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь сёння знаходзіцца ва ўнікальным становішчы, у тым ліку з пункту гледжання геапалітыкі. «Гэта сапраўды так. Беларусь сёння — нейкі астравок незалежнасці, і мы спрабуем прытрымлівацца палітыкі незалежнасці, суверэнітэту, роўнанабліжанасці да ўсіх цэнтраў сілы, але мы хочам захавацца як краіна. Гэта, можа быць, упершыню ў гісторыі ёсць такі ўнікальны шанец. У нас няма такіх глабальных інтарэсаў, як у Амерыкі, Расіі, Кітая, Індыі і розных аб’яднанняў. Мы проста хочам забяспечыць нармальнае жыццё ўласнага народа. Мы хочам, у рэшце рэшт, адбыцца як суверэнная незалежная дзяржава», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка прапанаваў ЗША весці пастаяннае інфармацыйнае супрацоўніцтва

Акрамя таго ў ходзе сустрэчы беларускі лідар прапанаваў стварыць пастаянны механізм двухбаковага абмену інфармацыяй і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЗША. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта дазволіць бакам пазбегнуць шматлікіх праблемаў і непаразумення.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што палітыка афіцыйнага Вашынгтону ў дачыненні да той ці іншай краіны фармуецца шмат у чым менавіта зыходзячы іх ацэнак і прагнозаў вядучых аналітыкаў. Менавіта па гэтай прычыне беларускі лідар выступае за развіццё ў тым ліку і інфармацыйных кантактаў паміж дзвюма дзяржавамі, адзначылі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Размаўляючы з вядучымі амерыканскімі аналітыкамі, Аляксандр Лукашэнка выказаў шкадаванне, што іх сустрэча з ім не адбылася раней. «Упэўнены, што тады б многія праблемы і незразумелыя моманты ў беларуска-амерыканскіх адносінах, а іх нямала, ці не паўсталі б, ці былі б ужо вырашаны. Спадзяюся, што нашы кантакты будуць працягнутыя, а ваш першы візіт у Беларусь стане не апошнім», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што беларускаму боку хацелася б, каб вядучыя амерыканскія аналітыкі змаглі непасрэдна, сваімі вачыма, у нармальнай працоўнай абстаноўцы азнаёміцца з сітуацыяй у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што пры ўважлівым аналізе амерыканскія эксперты ўбачаць, што ў Беларусі і ЗША ёсць шмат агульных інтарэсаў і прыярытэтаў.

«Мы выдатна разумеем, наколькі важны непасрэдны дыялог без непатрэбных пасярэднікаў, без перадатчыкаў. Немагчыма сфармаваць суцэльную аб’ектыўную пазіцыю па якім-небудзь пытанні, абапіраючыся на рэпартажы купкі ангажаваных журналістаў або даклады так званых незалежных «экспертаў», — падкрэсліў беларускі лідар.

Амерыканскі эксперт: роўнанабліжанасць трэба перанесці ў практычную плоскасць

У сваю чаргу дырэктар праграмы «Новыя еўрапейскія дэмакратыі», старшы навуковы супрацоўнік праграмы Еўропы Цэнтру стратэгічных і міжнародных даследаванняў ЗША Януш Бугайскі адзначыў, што мэтай гэтага візіту амерыканскіх аналітыкаў з’яўляецца атрыманне больш поўнай карціны аб Беларусі і яе развіцці, а таксама выяўленне шляхоў і кірункаў, па якіх можна палепшыць адносіны паміж Беларуссю і ЗША.

«Мы хочам убачыць спосабы таго, як, кажучы Вашымі словамі, роўнанабліжанасць перанесці ў практычную плоскасць. Партнёрства, але не дамінаванне, супрацоўніцтва, але не падпарадкаванасць — гэта сапраўдная аснова для раўнапраўнага супрацоўніцтва Беларусі з любой краінай, не толькі з ЗША. Гэта тое, што мы хацелі б дапамагчы ажыццявіць», — заявіў Януш Бугайскі.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки