Лукашэнка: Беларусь і ЕС недалёкія ад вырашэння візавых праблемаў

03.12.2010 11:42
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня перад вылетам у Мінск са сталіцы Казахстана Астаны, дзе праходзіў саміт АБСЕ, заявіў, што Беларусь і Еўрапейскі саюз «недалёкія ад вырашэння» візавых праблемаў. "Гэта пытанне да еўрапейцаў. Мне здаецца, што мы абсалютна недалёка ад рашэння гэтых праблемаў", — заявіў ён.

Паводле яго слоў, для Беларусі адмена візавага рэжыму не з’яўляецца праблемай, тым больш што еўрапейскія краіны таксама зацікаўлены ў вольным руху па Беларусі і далей у Расію і Казахстан.

«Таму, я думаю, яны прымуць адпаведныя рашэнні», — адзначыў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки