Лукашэнка: Беларусь не адмовіцца ад абвешчаных прынцыпаў прыватызацыі

24.07.2010 09:54
Архив Редакция

Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад існых прынцыпаў прыватызацыі.Об гэтым 23 ліпеня заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб перспектывах развіцця ААТ "Гродна Азот". "Прынцыпы прыватызацыі ў краіне абвешчаны, падабаюцца яны камусьці ці не. Ёсць 20-25 умоваў, выконвай іх — і будзем дамаўляцца", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па словах прэзідэнта, дзяржава даўно ўжо шукала інвестара, гатовага ўкласці грошы ў развіццё прадпрыемства «Гродна Азот». Асноўныя крытэры для патэнцыйнага інвестара — гатоўнасць своечасова і ў поўнай меры плаціць падаткі ў скарб, павышаць заробкі працоўным, эфектыўна развіваць вытворчасць. Пры выкананні гэтых умоваў «з любым гаспадаром мы будзем весці размову», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «пры мадэрнізацыі прадпрыемства ці будаўніцтве новага завода галоўнае — гэта людзі, а ў першую чаргу адзін чалавек — кіраўнік, які павінен быць добрым прафесіяналам», перадае БелТА.
На сённяшні дзень усе прапановы па прыватызацыі прадпрыемства «Гродна Азот» прэзідэнт адхіліў. «Прыватызуючы флагман беларускай эканомікі, трэба ведаць, у чые рукі патрапіць гэтае прадпрыемства, наколькі новы гаспадар здольны працаваць лепш, чым працаваў стары, гэта значыць дзяржава», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У цяперашні час прадпрыемствам кіруе Ігар Жылін, выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара. «Пазнаёміўшыся з Ігарам Фёдаравічаў Жыліным, я яму прапанаваў (гэта не ён прапаноўваў прыватызацыю — яго прыцягвалі як менеджара, які забяспечыць пасля прыватызацыі нармальную працу і значна прыбавіць у эфектыўнасці вытворчасці): ідзі папрацуй, пакажы, у якім напрамку будзе ісці прыватызацыя, аб’ектыўна разбярыся на прадпрыемстве з калектывам — і дакладзі праз год», — расказаў прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што калі цяперашні в.а. гендырэктара зможа зарэкамендаваць сябе як паспяховы кіраўнік, эфектыўны ў кіраванні і арганізацыі спраў, то, магчыма, будзе разгледжана пытанне аб продажы нейкай долі акцыяў не толькі стратэгічнаму інвестару, калі такі знойдзецца, але і асабіста Ігару Жыліну.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг умоваў. «Па-першае, для мяне як прэзідэнта важна тое, што там працуе калектыў (больш за сем тысяч чалавек), які павінен праз кароткі прамежак часу сказаць, што прэзідэнт паступіў правільна, паслаўшы сюды новага чалавека», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Па-другое — гэта горадаўтваральнае прадпрыемства. Таму ваша задача — з губернатарам і мясцовымі органамі ўлады працаваць заадно: вы забяспечваеце вялізны рэгіён, заходні рэгіён, і нам тут праблемаў не трэба. Вы ведаеце, як часам паводзяць сябе нашыя суседзі, таму тут павінен быць ідэальны парадак, людзі павінны быць задаволеныя не толькі на прадпрыемстве, але і ў горадзе, і ў вобласці ў цэлым, — дадаў прэзідэнт. — Трэцяе — я вам даю карт-бланш на тое, каб разабрацца з калектывам, але рабіце гэтат акуратна, заўсёды давайце людзям шанец, пазбаўляючыся ад тых, хто не хоча працаваць».

Как вам новость?
Головоломки