Лукашэнка: Беларусь не будзе адмаўляцца ад сацыяльнай палітыкі

31.07.2010 17:16
Архив Редакция

Беларусь не плануе мяняць мадэль сацыяльнай палітыкі. Пра гэта заявіў 31 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання санаторыя "Спадарожнік", размешчанага ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці на возеры Нарач. "Вы толькі скажыце — мы зробім, можам імгненна, але тады будзе блытаніна, можам спакойна, каб парадак быў", — заявіў кіраўнік дзяржавы. 

Ён нагадаў, што большасць паслуг для насельніцтва фінансуецца з дзяржбюджэту. «У нас нідзе насельніцтва за сацпакет сто працэнтаў не плоціць. Некаторая доля датуецца з бюджэту: адукацыя, медыцына, праезд, жыллёва-камунальныя паслугі», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА. 
«Калі народ хоча атрымліваць 1,5-2 тыс. даляраў зарплаты, давайце дамо, але за паслугі будзеце плаціць рэальную цану. Мы можам зрабіць як у Еўропе, але тады будзеце, як і ў іх, плаціць поўны кошт», — паведаміў прэзідэнт. 
Ён таксама нагадаў негатыўныя прыклады рэзкага пераходу з адной сістэмы ў іншую. У сувязі з гэтым, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «будзе выбудоўвацца ўсё акуратна, паціху». 
«Напэўна, гэта было б справядліва: даць гэтыя грошы, каб людзі самі распараджаліся, што з імі рабіць. Мы пакуль яшчэ не адышлі ад той эканомікі. Але справа нават не ў гэтым. Калі б вы захацелі, мы б зрабілі гэта на працягу аднаго-двух гадоў. Але былі б рынкавыя кошты на гэтыя паслугі. Проста вы гэтага не хочаце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки