Лукашэнка: Беларусь не будзе ўвязвацца ў бойку з Расіяй

08.10.2010 08:49
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка заявіў, што Беларусь не збіраецца ўвязвацца ў інфармацыйны канфлікт з Расіяй. "Нам ні ў якім выпадку не трэба ўвязвацца ў гэтую бойку. Няхай робяць заявы, няхай гавораць, што заўгодна. Навошта нам нагнятаць абстаноўку вакол гэтага? Трэба ім нагнятаць абстаноўку, патрэбны ім вораг чарговы — няхай нагнятаюць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларусы не падтрымаюць кіраўніцтва краіны, калі яно «ўвяжацца ў гэтую бойку». Акрамя таго, па словах прэзідэнта, гэта дрэнна паўплывае на імідж Беларусі ў вачах расійскага народа. «Навошта, каб рускія людзі падумалі пра нас дрэнна? Не трэба», — падкрэсліў беларускі лідар.

Замест інфармацыйнай вайны, па словах Аляксандра Лукашэнкі, неабходна займацца ўнутранымі справамі краіны, перадае БелТА. «У нас эканоміка, хутка з’езд, трэба падрыхтаваць праграму. Нават не выбары галоўнае. Галоўнае — краіна. А для краіны важна, якую мы праграму на пяцігодку прымем. Там кожны чалавек будзе сябе шукаць: дзе яго сям’я, дзе яго зарплата, дзе яго праца, дзе права на жыццё, дзе права на бяспеку, на спакой. Мы гэтым павінны займацца», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што «людзям неабходна тлумачыць сітуацыю, але самім ні ў якім разе не ўцягвацца ў гэтую каніцель». «На бруд брудам адказваюць толькі слабыя людзі. Мы не павінны гэтага рабіць», — падкрэсліў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки