Лукашэнка: Беларусь не павінна перашкаджаць жыць іншым дзяржавам

11.10.2010 09:06
Архив Редакция

Беларусь падтрымлівае дружалюбныя, добрыя, цёплыя, брацкія адносіны з усімі рэспублікамі былога Савецкага Саюза, ці то гэта азіяцкія дзяржавы, ці то еўрапейскія. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю прадстаўнікам кітайскіх СМІ. "Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы і будуючы палітыку, не павінна перашкаджаць жыць іншым дзяржавам", — сказаў беларускі лідар.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы дадаў: «Мы павінны будаваць так адносіны, каб суседзям з намі было зручна. Суседзяў не выбіраюць — суседзі ад Бога».

«Наша геаграфічнае становішча паміж Усходам і Захадам мае вялікую перавагу, але яно і дадае нам нямала складанасцяў. Перавага заключаецца ў тым, што мы акурат размешчаны на самым бойкім месцы — немагчыма Беларусь абыйсці: і з Усходу на Захад, і з Захаду на Усход, і грузы перамяшчаюцца, і людзі перамяшчаюцца. І ў гэтым наша выгада. Мы аб гэтым шчыра гаворым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, паколькі «краіна займае такое важнае стратэгічнае становішча паміж Усходам і Захадам, гэта значыць і нядобрае — усе войны пракотваліся тут, праз Беларусь, наносячы нам велізарную шкоду».

«Тое, што мы займаем такое выгаднае геаграфічнае становішча, яно накіроўвае сюды попозіркі многіх дзяржаў, асабліва на Усходзе і на Захадзе. І заўсёды інтарэсы тут сутыкаюцца — у цэнтры. І ад сутыкнення інтарэсаў буйных дзяржаў, вядома ж, заўсёды пакутаваў беларускі народ і дзяржава. У гэтым нейкія нязручнасці, калі можна так сказаць, нашага геаграфічнага становішча», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: мы не можам не будаваць добрыя адносіны

«Але, мусіць, цяпер асабліва больш пераваг ад нашага становішча ў цэнтры Еўропы. Наша знешняя палітыка шматвектарная. Інакш і быць не можа — не можа цэнтральная дзяржава арыентавацца толькі на поўнач, захад ці ўсход. Не можа! Павінна быць шматвектарная палітыка ў розных напрамках. Таму мы традыцыйна, паколькі мы фактычна адзін народ, падтрымліваем і імкнемся падтрымліваць добрыя адносіны з Расійскай дзяржавай і з народам расійскай дзяржавы — з расійцамі. Гэта, па-першае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Па-другое, мы ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў адны з лідараў інтэграцыі. Мы накіравалі сваю палітыку на інтэграцыю на постсавецкай прасторы. Мы абсалютна не падтрымліваем лозунг раз’яднання народаў і дзяржаў пасля развалу Савецкага Саюза», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Па-трэцяе, паводле слоў беларускага лідара, «нас звязваюць вельмі цесныя адносіны, і гэта наш прыярытэт, з суседнімі дзяржавамі — краінамі Балтыі, Польшчай, Украінай. І я ўжо казаў аб Расіі — тут асаблівая роля ў нашых міжнародных стасунках».

«СНД, і Расія ў тым ліку, па знешнім гандлі — гэта прыкладна палова нашага таваразвароту. Другая палова — гэта з іншымі дзяржавамі, у тым ліку і з Еўрапейскім саюзам. Адсюль і адносіны: мы не можам не будаваць добрыя адносіны. Таму мы пайшлі на стварэнне саюза з Расійскай Федэрацыяй і выпрацавалі праект Саюзнай дзяржавы», — распавёў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: не можа Расія без Беларусі, як і Беларусь не можа без Расіі

Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што «Беларусь крыху прытармазіла тут з вядомых вядомых прычын, але, мне здаецца, гэта пераадолець». «Не трэба гэтага дэманізаваць, гіпербалізаваць. Мы наладзім адносіны з Расіяй, знойдзем шлях. Не можа Расія без Беларусі, як і Беларусь не можа без Расіі. Нам будзе цяжка без Расіі, а Расіі таксама будзе цяжка і складана без Беларусі. І наогул, навошта гэта? У нас павінны быць нармальныя адносіны. Таму ўсе гэтыя рознагалоссі і незразумелыя недагаворкі — гэта сыдзе ў мінулае», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, прэзідэнт Беларусі закрануў адносіны з Украінай. Паводле слоў беларускага лідара, гэта стасункі, якія вельмі дынамічна развіваюцца. «У нас вельмі добрыя адносіны паміж народамі. У нас вельмі добрыя адносіны з кіраўніцтвам Украіны. Мы вельмі дружныя з прэзідэнтам Украіны. У нас перспектывы вельмі добрыя, і дынаміка таваразвароту пра гэта кажа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У нас з прыбалтыйскімі дзяржавамі таксама нядрэнныя адносіны, дынаміка таксама вельмі высокая. І што вельмі цешыць — у палітыцы, дыпламатыі, паколькі яны належаць да Еўрапейскага саюзу, адносіны з якім у Беларусі жадаюць быць лепшымі», — канстатаваў прэзідэнт Беларусі.

«Тое ж самае я магу сказаць і аб Амерыцы. Мы неяк кантактуем з амерыканцамі, намацваем тыя шляхі, па якіх мы можам пайсці, каб палепшыць адносіны, але не ўсё так бясхмарна тут», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Калі б у нас былі такія адносіны з іншымі дзяржавамі, як з Кітайскай Народнай Рэспублікай, мы былі б рады, шчаслівыя, і дабрабыт нашых грамадзян быў бы значным».

Как вам новость?
Головоломки