Лукашэнка: Беларусь не развернецца на 180 градусаў ад Расіі

28.06.2010 09:12
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што апошні канфлікт з Расіяй не прымусіць Мінск развярнуцца на 180 градусаў ад Масквы і стаць на шлях Еўрапейскай інтэграцыі. "Па-першае, палітыка, вялікая палітыка, не церпіць ніякіх разваротаў, а рэзкіх разваротаў тым больш. Другое. Давайце будзем аб'ектыўныя, нас што, у Еўропе чакаюць?" — Сказаў беларускі лідар.

Адзначыўшы, што Беларусь з’яўляецца «цэнтрам, сэрцам Еўропы», кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Еўрасаюза «сёння столькі праблемаў з гэтымі 27 дзяржавамі, што ім сёння не да Беларусі, не да Украіны і не да іншых».

«Па-чацвертае, я Вам скажу абсалютна шчыра: тое, чаго ад нас еўрапейцы сёння патрабуюць, для нас непрымальна. Я не магу праводзіць палітыку ў інтарэсах групаў, кланаў ці яшчэ кагосьці. Я магу праводзіць палітыку толькі ў інтарэсах уласнага беларускага народа. Як сёння мысліць і патрабуе беларускі народ, так я і буду рабіць!» — Заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Euronews.

Разам з тым, падкрэсліў прэзідэнт Беларусі, яго заява не азначае, што беларусы не любяць Еўропу ці не хочуць жыць так, як у Еўропе, але «нашы людзі хочуць жыць у сваёй краіне».

«Мы нікуды не будзем паварочваць і разварочваць, мы застанемся на сваім пляцы зямлі, мы будзем жыць тут, не ствараючы нікому ніякіх праблемаў, нашым суседзям, перш за ўсё. А наш сусед з аднаго боку — Расія, а з другога боку — Еўрапейскі Саюз. І мы ніколі праблем гэтых не стваралі, калі нас не спрабавалі нахіліць, калі нас не спрабавалі сілай змусіць да вырашэння нейкіх праблемаў і якіх-небудзь пытанняў», — растлумачыў сваю пазіцыю беларускі лідар.

Лукашэнка: у стасунках з Расіяй сёння парадаксальная сітуацыя

Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, што сёння нельга казаць аб разрыве стратэгічных адносінаў з Расіяй, аднак, па яго словах, у супрацоўніцтве з Крамлём у цяперашні час склалася «парадаксальная сітуацыя».

«Міністэрствы замежных спраў працуюць у адным ключы як адзінае цэлае, міністэрства абароны (найважнейшая сфера для Расійскай Федэрацыі і для нас сфера бяспекі) працуюць у адным ключы як адзінае цэлае. Гэта тое, што падпарадкавана прэзідэнту Расіі. Эканамічны блок — пра што б мы з прэзідэнтам Расіі не дамовіліся, — урад Расіі ніяк не ўспрымае і робіць наадварот. Вось такая парадаксальная сітуацыя», — расказаў прэзідэнт Беларусі.

«Калі ёсць пагаршэнні ў сферы эканомікі, гандлю, то ёсць і выдатныя адносіны па іншых кірунках. Пры гэтым я не хачу сутыкнуць іх абодвух, як яны (Расія — Тэлеграф) часта ў сваіх СМІ заяўляюць. Ды і ў іх, напэўна, склалася такое меркаванне. Не, я проста канстатую факт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вяртаючыся ж да галоўнай тэмы: калі ў Еўропы ёсць да нас пытанні, у Еўракамісіі і гэтак далей — калі ласка, прыязджайце да нас у краіну, мы пакажам усе разлікі. Сёння ж, проста зараз, хай выязджаюць, мы ім пакажам гэтыя ўсе разлікі, і няхай яны пераканаюцца: хто каму павінен на гэтую хвіліну», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки