Лукашэнка: Беларусь паказала ўсяму свету, як адстойваць стабільнасць

23.02.2011 14:44
Архив Редакция

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 лютага, што Беларусь прадэманстравала ўсяму свету, як варта адстойваць суверэнітэт, стабільнасць і бяспеку. Пры гэтым, выступаючы на прыёме кіруючага складу Узброеных Сіл і праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны, ён адзначыў, што сілавыя структуры павінны заставацца напагатове і "трымаць порах сухім".

Кіраўнік дзяржавы заклікаў кіраўнікоў сілавых структураў і кожнага афіцэра праяўляць у цяперашніх умовах асаблівую адказнасць за забеспячэнне ўмоваў для стваральнай працы беларускага народа, перадае БелТА.

Паводле слоў беларускага лідара, «наперадзе ў нас — рашэнне вельмі складаных і адказных задач». «У тым ліку рэалізацыя новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, далейшая мадэрнізацыя Узброеных Сіл, падтрыманне іх высокай баявой гатоўнасці і маральнага духу. Для гэтага вы маеце не толькі неабходныя рэсурсы, але і галоўнае — узорную падтрымку дзяржавы і народа, усведамленне кожным грамадзянінам сваёй датычнасці да абароны Айчыны, адказнасці за падтрыманне міру і стабільнасці ў нашым агульным беларускім доме», — сказаў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: новыя пагрозы старымі метадамі не ліквідуеш

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што новыя часы прыносяць Беларусі новыя пагрозы, якія немагчыма ліквідаваць старымі метадамі. Таму яны патрабуюць асаблівай увагі і ўмення даць адэкватны адказ, заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў беларускага лідара, створаная ў краіне сістэма бяспекі, хоць і здолела вытрымаць выпрабаванне на трываласць, «мае патрэбу ў пастаянным удасканаленні, бо радыкальна мяняюцца ўмовы, у якіх усе мы жывем».

«Беларусь упершыню за ўсю шматвяковую гісторыю здабыла суверэнітэт. І вы закліканы абараняць вялікае заваяванне ўсіх нас і нашага народа. Гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць. Дык хай Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь заўсёды будуць гонарам, надзейнай апорай краіны, а воінская служба — справай асаблівай дзяржаўнай важнасці і высокага маральнага значэння, сапраўднай школай узмужэння і грамадзянскасці для нашай моладзі», — звярнуўся да афіцэраў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки