Лукашэнка: Беларусь пераканаўча адказвае на выклікі сучаснасці

09.12.2010 09:56
Архив Редакция

Нягледзячы на складаную эканамічную, унутры- і знешнепалітычную сітуацыю Беларусі, краіна "пераканаўча даказала сваю здольнасць адказваць на глабальныя выклікі сучаснасці". Аб гэтым 8 снежня заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні ўдзельнікам чацвертага афіцэрскага сходу Узброеных сілаў Беларусі.

«Усе гады жыццядзейнасці беларускай дзяржавы з’яўляюцца часам выпрабаванні на трываласць сацыяльна-палітычнай і эканамічнай мадэлі, якая рэалізуецца ў Беларусі, а таксама ўсёй сістэмы нацыянальнай бяспекі дзяржавы. За гэты перыяд супраць нашай краіны ўжываліся эканамічныя санкцыі і палітычныя дэмаршы, спробы дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай абстаноўкі і актывізацыя ваеннай дзейнасці непасрэдна паблізу межаў дзяржавы», — гаворыцца ў звароце прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць афіцэрскаму складу за разуменне сітуацыі і самаадданую працу, дзякуючы якому Беларусь змагла дасягнуць высокіх вынікаў у фармаванні і развіцці арміі «як гаранта мірнага жыцця і стваральнай працы грамадзянаў краіны», перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама асабліва падкрэсліў, што ўдасканаленне сістэмы ваеннай бяспекі з’яўляецца бесперапынным працэсам. Па словах прэзідэнта, у цяперашні час Беларусь нацэлена на інтэнсіўнае нарошчванне баявых магчымасцяў арміі, у тым ліку за кошт мадэрнізацыі і пераабсталявання сістэмаў узбраення і ўдасканалення ўсіх структурных элементаў абароннага ведамства.

Лукашэнка: прыярытэтам з’яўляецца ўмацаванне пачуцця патрыятызму

Беларускі лідар адзначыў, што прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны з’яўляецца ўмацаванне ў грамадстве пачуцця патрыятызму, эфектыўнае стратэгічнае стрымліванне і развіццё ваеннай арганізацыі дзяржавы.

«Сёння Рэспубліка Беларусь з’яўляецца сталай незалежнай, суверэннай еўрапейскай дзяржавай, у якой надзейна забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека. Так будзе і ў далейшым, таму што палітычны курс дзяржавы падтрымліваецца беларускім народам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки