Лукашэнка: Беларусь перажывае самы складаны перыяд

16.03.2010 09:33
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка прыбыў з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла. У Каракасе ў працоўнай рэзідэнцыі прэзідэнта Венесуэлы — Палацы Мірафлорэс — адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнка і Уга Чавеса. На думку Аляксандра Лукашэнкі, "Беларусь перажывае, напэўна, самы складаны перыяд".

«Наш візіт у гэты раз адмысловы. Жадаю, каб вы разумелі, выбудоўваючы адносіны з намі, што ў Беларусі вельмі перажываюць за тое, што адбываецца ў Венесуэле. Мы ставімся да працэсаў, якія адбываюцца ў Венесуэле, гэтак жа, як і да таго, што адбываецца ва ўласнай краіне», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Я не жадаю, каб нават апазіцыя тут думала, што мы прыехалі сюды, каб дзесьці па вялікім рахунку ці па дробязях зарабіць. Мы ў Венесуэле зарабілі галоўнае — давер вашага народа», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар адзначыў, што беларусы гатовыя пакласці ў агульную чару ўсё, што маюць самі. «Вядома, мы будзем прасіць вашай падтрымкі ў гэта складаны для нас час. У чым складанасць, я ўжо публічна казаў. Але гэта не звязана з грашыма, ёсць рэчы больш важныя. Гэта тычыцца нашага суверэнітэту і незалежнасці — даражэй нічога быць не можа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У прэс-службе прэзідэнта Беларусі паведамілі, што на 16 сакавіка плануецца выступ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай Асамблеі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. На 16 сакавіка таксама запланавана сумеснае наведванне прэзідэнтамі дзвюх краін жылога комплексу, які будуецца ў горадзе Маракай.

Как вам новость?
Головоломки