Лукашэнка: Беларусь і Расія адмянілі пошліны на нафту

10.12.2010 08:41
Архив Редакция

Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 снежня па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Міждзяржсавета Еўразійскай эканамічнай супольнасці, што Беларусь і Расія адмяняюць пошліны на нафту з першага студзеня 2011 года.

«Мы знялі мытныя пошліны на нафту, нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расіі і, што вельмі важна, на ўвоз сыравіны для нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў з Расіі. Мы далі магчымасць нашым прадпрыемствам у Казахстане, Расіі і асабліва Беларусі магчымасць свабодна канкураваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Прэзідэнт Беларусі таксама заявіў, што фармаванне Адзінай эканамічнай прасторы дазволіць «псіхалагічна і нават юрыдычна перайсці да новага этапу фармавання нашых адносін», што яго расійскі калега Дзмітры Мядзведзеў назваў Еўразійскім Саюзам, перадае РИА «Новости».

«Я абсалютна падтрымліваю такую ідэю, і беларускія людзі, і эксперты, і кіраўнікі зробяць усё для таго, каб актыўна тут працаваць. Думаю, што за паўгода мы здымем вельмі многія праблемы, сфармуем Еўразійскі Саюз, які будзе вельмі магутным аб’яднаннем на гэтай прасторы», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы і назваў падпісанне дакументаў 9 снежня «прарывам у нашых адносінах».

Мядзведзеў: АЭП дасць грамадзянам трох краін іншую якасць жыцця

У сваю чаргу прэзідэнт РФ адзначыў, што Адзіная эканамічная прастора павысіць якасць жыцця грамадзян Беларусі, Расіі і Казахстана. «Вольны рух тавараў, паслуг, людзей, адсутнасць мытняў — вось што дае такое аб’яднанне. У канчатковым выніку — гэта іншая якасць жыцця», — заявіў кіраўнік Крамля.

Как вам новость?
Головоломки