Лукашэнка: Беларусь выкараскалася з сітуацыі, у якую яе паставіла Расія

31.08.2010 10:42
Архив Редакция

Беларусь "выкараскаецца" з той сітуацыі, у якую яе паставіла Расія ў пачатку 2010 года. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях працы нафтаперапрацоўчай галіны краіны. Дадзеную галіну прэзідэнт паставіў у адзін шэраг з пытаннямі забеспячэння харчовай бяспекі дзяржавы.

«Перапрацоўка, пастаўка для ўнутраных патрэбаў і на экспарт вуглевадароднай сыравіны, забеспячэнне вуглевадароднай сыравінай нашай дзяржавы блізкае да пытання быць або не быць Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржаве. Таму гэта найважнейшы напрамак нашай дзейнасці, і мы з гонарам і годнасцю, як у сельскай гаспадарцы, павінны з наяўнай сітуацыі знайсці выхад. Дакладней — знайшлі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, якая адбылася на Мазырскім НПЗ.

«Мы не збіраемся з Расіяй ваяваць па ўсіх накірунках — бяру гэта ў двукоссе. Нам не патрэбныя ніякія войны і ўскладненні. Але мы павінны зыходзіць з таго (гэта класіка), што ўсюды павінны быць альтэрнатывы, у тым ліку і ў пастаўках у краіну вуглевадароднай сыравіны», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, падчас візіту на Мазырскі НПЗ Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў дзяржаўныя планы па далейшых пастаўках нафты з Венесуэлы: у 2011 годзе ў аб’ёме восем — дзевяць мільёнаў тон, а ў 2012 годзе плануецца павялічыць да дзесяці мільёнаў тон.
 
Як даклаў прэзідэнту старшыня канцэрну «Белнафтахім» Валеры Казакевіч, беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў стане перапрацаваць такі аб’ём сыравіны. У сваю чаргу дырэктар Мазырскага НПЗ Анатоль Купрыянаў паведаміў, што ў цяперашні час на прадпрыемстве праводзяць рэканструкцыю і мадэрнізацыю, што дазволіць павялічыць перапрацоўку нафты да пяці мільёнаў тон штогод і нават больш.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки