Лукашэнка: Беларусі і Кубе трэба смялей развіваць адносіны

22.02.2011 18:52
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі заклікаў міністра замежных спраў Кубы, які знаходзіцца з візітам у Мінску, да пашырэння ўсебаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. "Думаю, нам трэба смялей ісці на рэалізацыю праектаў, у якіх зацікаўлены абодва бакі", — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Бруна Радрыгеса Парыльі. 

«Напрыклад, у біятэхналогіях, вытворчасці лекаў, якія моцна развіты на Кубе. Чаму б вам не ісці сюды, на агульны мытны рынак, ствараць з намі сумесныя прадпрыемствы і атрымліваць ад гэтага выгаду? Мы гатовы ў гэтым напрамку ўсяляк садзейнічаць прасоўванню праектаў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў рэгіёне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама беларускі лідар прапанаваў «сяброўскай Кубе» дапамогу ў тэхнічнай мадэрнізацыі і пераабсталяванні прадпрыемстваў, аналагічных беларускім, у стварэнні СП па вытворчасці трактароў і аўтамабіляў і ў прасоўванні кубінскіх тавараў у іншых дзяржавах.

Са свайго боку Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Кубай у сферы вытворчасці цукру, у прыватнасці закупцы вялікіх аб’ёмаў кубінскага трысняговага сырцу для яго наступнай перапрацоўкі, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што «ў нас няма ніякіх праблемаў ва ўзаемаадносінах з Кубай, якая з’яўляецца адным з нашых асноўных партнёраў у Цэнтральнай і Лацінскай Амерыцы» і перадаў найлепшыя пажаданні кубінскім лідарам Раулю і Фідэлю Кастра.

Парылья: цяпер вельмі выгадны момант для актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю

«Цяпер вельмі выгадны момант для прасоўвання нашага ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах», — заявіў у сваю чаргу кіраўнік кубінскага знешнепалітычнага ведамства.

Па словах Бруна Радрыгеса Парылья, Куба ўдзячная Беларусі за падтрымку супраць эканамічнай блакады, якую ўжо доўгі час адчувае на сабе яго краіна і лічыць афіцыйны Мінск сваім прыярытэтам на знешнепалітычнай арэне.

Как вам новость?
Головоломки