Лукашэнка: беларусам цяпер неабходны самы жорсткі парадак

13.04.2011 16:21
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што спакойная і стабільная абстаноўка, якая на працягу доўгага часу была ў краіне, "занадта ўсіх заспакоіла". Выступаючы на нарадзе аб ходзе расследавання тэракту ў Мінску, кіраўнік дзяржавы заявіў, што для выжывання пасля падобнай трагедыі беларусам неабходныя "самы жорсткі парадак, арганізаванасць, дакладнасць, зладжанасць". "І наш народ да гэтага гатовы", — падкрэсліў прэзідэнт.

«З сённяшняга дня кожны з нас, беларусаў, павінен зразумець, што без кардынальнай змены стаўлення да сабе, свайго жыцця, працы, сям’і, да сваіх дзяцей, навакольных мы не дасягнем тых высокіх мэтаў развіцця краіны, якія перад сабой паставілі» — цытуе Аляксандра Лукашэнка БелТА.

Па словах кіраўніка дзяржавы, самы важны ўрок, які Беларусь вынесла з трагічных падзей у мінскім метро, гэта фармаванне таго асяроддзя, у якім сёння жывуць беларусы.

Лукашэнка: дэмакратыя ў Беларусі не мае нічога агульнага з навязанай нам дэмакратызацыяй

«Разхлябанасць, разгільдзяйства, адсутнасць жорсткай дысцыпліны, арганізаванасці сёння недапушчальныя. Уся гэтая балбатня аб дэмакратыі, дэмакратызацыі, якая нам навязваецца з боку, нічога агульнага не мае з той сапраўднай дэмакратыяй і ўладай народа, якая павінна быць і ёсць у нашай краіне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу таго, як ўзгоднена трэба дзейнічаць, Аляксандр Лукашэнка прывёў паводзіны тых, хто стаў сведкамі выбуху ў метро, непасрэдна ў першыя хвіліны пасля тэракту.

«Ніякай панікі, адзін за аднаго, паранены сам — выносіць, як з поля бою свайго таварыша, які проста апынуўся побач. У дыме і пыле, не бачачы ні твару, нічога, яны выносілі і ратавалі людзей, самі знаходзячыся ў цяжкім становішчы. Гэта яшчэ адзін штрых да твару нашай нацыі», — заявіў прэзідэнт.

Как вам новость?