Лукашэнка: без майго ведама ніхто нічога не купіць

27.05.2011 15:52
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне не будуць распрадаваць найбольш ліквідныя аб'екты, не будзе чыноўніцкай і іншай прыватызацыі. "Ніякага бандыцкага распродажу краіны не будзе. Нічога — ні "Белкалі", ні МАЗ, ні БелАЗ, ні БМЗ — ніхто нічога не купіць без майго ведама", — сказаў кіраўнік дзяржавы на нарадзе аб бягучай сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку.

«У ажыятажным катле СМІ і некаторыя палітыкі з-за мяжы пачалі крычаць і таксама сталі ў чаргу: заўтра Лукашэнка пачынае прадаваць актывы найбольш ліквідных прадпрыемстваў. І нават сумы пачалі называць — 7,5 млрд даляраў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што не прадасць «нават адзін актыў за такую цану».

«Пажадана, каб у гэтай чарзе, той, хто стаіць першым, крыкнуў апошняму: разыходзьцеся, продажу не будзе, — тым больш за бесцань, як гэта хтосьці хоча прыхапіць», — сказаў ён, перадае

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «не належыць ні мне, ні вам». «Гэта народнае. І распродажу не будзе», — сказаў ён.

«Калі яны разлічваюць, што заўтра мы столькі пачнем прадаваць, і за кошт гэтага стабілізуем сітуацыю ў краіне — гэтага не будзе», — заявіў прэзідэнт.

Як перадаваў Тэлеграф, расійскі віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Аляксей Кудрын заявіў, што Беларусь да 2014 года прыватызуе актывы на агульную суму ў 7,5 млрд даляраў. Паводле яго слоў, гэта адпавядае ўмовам крэдытнай праграмы Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Как вам новость?