Лукашэнка: бяда Венесуэлы для нас не чужая

16.12.2010 13:28
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 снежня на нарадзе па пытанні аказання дапамогі Венесуэле даручыў беларускаму ўраду "неадкладна прыйсці на выручку стратэгічнаму партнёру, дзяржаве і народу, які апынуўся ў бядзе". "Венесуэльцы павінны адчуваць, што іх бяда для нас не чужая, і мы сапраўды прыйшлі да іх сур'ёзна, наша супрацоўніцтва з імі надоўга", — падкрэсліў беларускі лідар.

Як паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта, у сераду, 15 снежня, у сталіцу
Венесуэлы Каракас самалётам даставілі прадметы першай неабходнасці:
палаткі, прадукты харчавання, адзенне. «Вы выдатна разумееце, што інакш
паступіць мы не можам, таму што ў цяжкія, крытычныя часы для нашай
краіны Венесуэла і прэзідэнт Венесуэлы аказалі нам вельмі сур’ёзную
падтрымку», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў
беларускага лідара, прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у тэлефоннай размове
паведаміў яму пра вельмі цяжкую сітуацыю, якая склалася ў пацярпелай ад
зліваў краіне.

Лукашэнка даручыў здымаць тэхніку з кантрактаў дзеля Венесуэлы

Прэзідэнт
Беларусі даручыў ураду аператыўна ўзгадніць з Венесуэлай наменклатуру,
колькасць і ўмовы паставак дадатковых партый будаўнічай і
дарожна-будаўнічай тэхнікі, а ў выпадку неабходнасці здымаць такую
тэхніку з іншых кантрактаў для паставак у Венесуэлу.

«Зараз
галоўнае — дапамагчы людзям! Ведаю, што мы ўжо задзейнічалі наяўныя ў
нас у Венесуэле магчымасці па лініі «Белзамежстроя». Аднак гэта кропля ў
моры, гэтага недастаткова, трэба перакідваць туды тэхніку, людзей», —
падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: дапамога Венесуэле не бясплатная

У
ліку іншага беларускі лідар прапанаваў накіроўваць у Венесуэлу
беларускіх будаўнікоў, якія ў зімовы перыяд у поўнай меры не
задзейнічаны. «Гэта, вядома, не бясплатна. Але сёння гаворка не ідзе:
давайце грошы — мы дапаможам. Нас Венесуэла ніколі не падводзіла», —
адзначыў прэзідэнт Беларусі.

Першы намеснік прэм’ер-міністра
Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што ў Венесуэле неабходна
пабудаваць 22 тыс. кватэр і дамоў. Беларускія спецыялісты прапанавалі
праекты лёгкіх шчытавых малапавярховых дамоў, на будаўніцтва якіх сыдзе
менш часу. Акрамя таго віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў экстрэмальных умовах
беларуская тэхніка паказала сябе добра. Бакі ўжо падпісалі і пачалі
рэалізоўваць сем кантрактаў на пастаўку рознай будаўнічай і камунальнай
тэхнікі.

У сваю чаргу міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
Аляксандр Селязнёў паведаміў, што беларускія спецыялісты ўжо гатовыя
аказваць Венесуэле неабходную дапамогу, мабілізаваны людзі і тэхніка.
Застаецца толькі ўзгадніць неабходныя аб’ёмы тэхнікі і колькасць
спецыялістаў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у канцы лістапада —
пачатку снежня Венесуэла пацярпела ад моцных праліўных дажджоў. Загінула
не менш за 34 чалавекі, яшчэ 70 тыс. венесуэльцаў страціла жыллё.
Пацярпелых ад стыхіі грамадзян размяшчалі, дзе магчыма. Кіраўнік
дзяржавы Уга Чавес таксама не застаўся абыякавым да наступстваў стыхіі і
запрасіў у свой палац у Каракасе 25 сем’яў, якія страцілі жыллё.
Ініцыятыву венесуэльскага лідара падтрымалі і дэпутаты парламенту
краіны, адвёўшы частку будынкаў Нацыянальнай Асамблеі для размяшчэння
пацярпелых ад стыхіі.

Беларусь прыняла рашэнне аказаць Венесуэле
гуманітарную дапамогу ў два этапы. На першым этапе з Беларусі будзе
аператыўна дастаўлена гуманітарная дапамога, а на другім арганізуюць
пастаўкі беларускай тэхнікі для аднаўлення жылля і інфраструктуры
Венесуэлы, пацярпелай ад моцных паводак. Першы беларускі самалёт з
гуманітарным грузам вылецеў з Мінску ў Каракас 12 снежня.

Как вам новость?