Лукашэнка бярэ пад кантроль "злачныя мясціны" Мінскай вобласці

25.05.2010 14:56
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў новае кіраўніцтва Мінскай вобласці прыняць "самыя аператыўныя меры" па барацьбе з карупцыяй у сельскіх выканкамах пры размеркаванні зямлі. "Ну а Мінскі раён і адпаведныя злачныя мясціны ўзяты мною пад самы сур'ёзны кантроль", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Па словах беларускага лідара, «там могуць дапушчацца неправамерныя дзеянні, і я прашу ўсіх кіраўнікоў мець гэта на ўвазе», перадае БелТА. 
«Я не супраць таго, каб будаваліся добрыя дамы за свой рахунак, я гэта буду падтрымліваць. Але ў нас жа не шмат такіх месцаў, куды нельга лезці з будаўніцтвам, калі ўжо груба казаць. Будуйце на здароўе там, дзе можна, але не трэба займаць зямлю, якая павінна даваць хлеб, малако і мяса», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка заклікаў бязлітасна змагацца са злачыннасцю ў Мінскай вобласці
На нарадзе з новым кіраўніцтвам Мінскай вобласці прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў і барацьбу са злачыннасцю ў рэгіёне, дзе яе ўзровень застаецца самым высокім у Беларусі.
«Мясцовыя ўлады павінны забяспечыць бяспеку людзей, каб кожны грамадзянін быў надзейна абаронены дзяржавай ад любых злачынных замераў. З тымі, хто крыўдзіць людзей, трэба бязлітасна змагацца», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«Асабліва турбуе сітуацыя з рэцыдывістамі, рост злачынстваў сярод якіх амаль 100%. Гэта самы горшы паказчык у краіне», — адзначыў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки