Лукашэнка: БКК будзе кантраляваць палову сусветнага калійнага рынку

19.04.2011 10:00
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларуская калійная кампанія (БКК) можа стаць лідарам па продажы калійных угнаенняў, заняўшы да 45% сусветнага рынка. Пра гэта ён заявіў 18 красавіка ў ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам расійскага прадпрыемства "Уралкалій". "Будзе добрая нагода для размовы", — адзначыў беларускі кіраўнік у пачатку мерапрыемства.

У асноўным бакі абмяркоўвалі стратэгію развіцця БКК, паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

«Я хацеў бы падзякаваць і вам, і кіраўніцтву Расіі, таму што наўрад ці стала б магчымым нарэшце аб’яднанне ў Расіі намаганняў тых кампаній, якія сёння вырабляюць і здабываюць калійныя ўгнаенні. Гэта аб’яднанне, вядома ж, рэвалюцыя на калійным рынку ў свеце, таму што калі задума наша рэалізуецца — я думаю, мы адзіныя ў гэтым меркаванні — прыкладна палову ўсяго калійнага рынку будзе кантраляваць наша кампанія. Гэта вельмі добра», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, аб’яднанне расійскіх прадпрыемстваў «Сільвініт» і «Уралкалій» і кірунак продажаў калійных угнаенняў праз беларускую калійную кампанію, дапамаглі павысіць капіталізацыю гэтых арганізацый і «Беларуськалія». «Па-другое, чаго грэх утойваць, гэта адаб’ецца станоўча на цэнах на калійныя ўгнаенні на карысць вытворцы гэтай прадукцыі. Таму гэтая кансалідацыя нам усім на карысць. І гэта — нагода для прыемнай гутаркі, — сказаў прэзідэнт.

Лукашэнка: павышэнне коштаў не можа не радаваць

Ён заўважыў, што ў апошні час павялічыліся аб’ёмы вытворчасці калійных угнаенняў, а цэны на іх падняліся. «Гэта станоўчая дынаміка, і яна не можа не радаваць. Тым больш нас, у Беларусі, паколькі нам вельмі патрэбна сёння валюта», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт паведаміў, што збіраецца таксама падняць пытанне арганізацыі вытворчасці і продажу комплексных угнаенняў (NPK), паколькі дадзены кірунак перспектыўны для Беларусі і актыўна развіваецца.

БКК — займае каля 34% аб’ёму сусветнага рынку па продажах калійных угнаенняў, 50% акцый належыць расійскаму «Уралкалію» і 50% — беларускім прадпрыемствам.

Плануецца, што з 2015 года Беларусь стане здабываць штогод 11 млн. тон калійных угнаенняў (цяпер — каля дзевяці мільёнаў тон на год), што дасць магчымасць нарасціць экспарт. Таксама намечана будаўніцтва хімічнага камбіната і завода па вытворчасці комплексных угнаенняў у Салігорску.

Как вам новость?
Головоломки