Лукашэнка: БРСМ працягвае слаўны летапіс моладзевага руху

24.09.2010 15:25
Архив Редакция

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўпэўнена прыняў эстафету ў Ленінскага камуністычнага саюза моладзі і "працягвае слаўны летапіс моладзевага руху". Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з нагоды 90-годдзя камсамола Беларусі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Па словах прэзідэнта, для многіх пакаленняў беларускіх юнакоў і дзяўчат камсамол стаў сапраўднай школай, якая дае жыццёвыя ўрокі мужнасці, дабра і справядлівасці. Звяртаючыся да ветэранаў беларускага камсамола, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны асабістым прыкладам даказалі, што моладзь з’яўляецца «не толькі пераемнікам гістарычнай спадчыны, але і стваральнікам, што будуе сучаснасць і будучыню сваёй краіны».

БРСМ падарыў 211 млн. рублёў на рэстаўрацыю кінатэатра «Камсамолец»

У сваю чаргу БРСМ да 90-годдзя камсамола і моладзевага руху Беларусі падрыхтаваў падарунак для мінскага кінатэатра «Камсамолец». Падчас святочных мерапрыемстваў 24-25 верасня кіраўніцтва БРСМ перадасць мінскім уладам чэк на суму больш за 211 млн. рублёў на рэканструкцыю кінатэатра, паведамілі ў цэнтральным камітэце БРСМ.

Гэтыя сродкі, заробленыя чальцамі моладзевага саюза на рэспубліканскіх суботніках, накіруюць на завяршэнне капітальнага рамонту будынка кінатэатра і мадэрнізацыю яго кіназалаў, перадае БелТА.

Як растлумачылі ў цэнтральным камітэце БРСМ, у юбілейны год моладзевага руху краіны БРСМ працягнуў традыцыі аказання дапамогі ў будаўніцтве і аднаўленні сацыяльна значных аб’ектаў. З 2003 года члены БРСМ актыўна прымаюць удзел у добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў «Хатынь», «Курган Славы», «Брэсцкая крэпасць», «Буйніцкае поле», а таксама рэканструкцыі музея камсамольскай славы Обальскага падполля і помнікаў камсамольцам.

Как вам новость?
Головоломки