Лукашэнка: БРСМ выконвае важную ролю ў жыцці краіны

22.10.2010 14:52
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным існаванне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 22 кастрычніка, падчас сустрэчы з удзельнікамі Усебеларускай акцыі "Пытанне Прэзідэнту". Беларускі лідар таксама падкрэсліў важную ролю, якую выконваюць моладзевыя і дзіцячыя аб'яднання ў грамадскім жыцці краіны, перш за ўсё БРСМ.

«Вы павінны разумець, і гэта патрабаванне часу, грамадству патрэбныя не толькі добрыя спецыялісты, але і патрыёты, якія шанавалі б сваю дзяржаву і, атрымаўшы адукацыю, не імкнуліся кудысьці бегчы, можа быць, за доўгім рублём, а ўсё-ткі працавалі ў Беларусі», — цытуе прэзідэнта БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў значнасць моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў. «Калі наша моладзевая арганізацыя будзе такой уплывовай, як некалі быў камсамол, думаю, я буду шчаслівым чалавекам, таму што мне калісьці давялося ініцыяваць адраджэнне гэтай моладзевай арганізацыі. А наогул я асабіста ганаруся нашай моладдзю, нашым падрастаючым пакаленнем, тымі хлопцамі і дзяўчатамі, якія, да прыкладу, перамагаюць на міжнародных прадметных алімпіядах», — падкрэсліў прэзідэнт.

Па словах кіраўніка дзяржавы, толькі за апошнія пяць гадоў на гэтых алімпіядах 123 беларускія школьнікі заваявалі медалі, у тым ліку 15 залатых.

Аляксандр Лукашэнка, паводле яго слоў, ганарыцца хлопцамі і дзяўчатамі, якія праславілі краіну на дзіцячым «Еўрабачанні». «Бо дзякуючы заслугам гэтых маленькіх грамадзянаў мы праз месяц прымаем у сябе ў краіне такі прэстыжны конкурс», — дадаў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки