Лукашэнка: будучыня нацыі — у руках маці

14.10.2010 09:40
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх жанчын з Днём маці. "У свеце няма нічога важнейшага і даражэйшага за сям'ю, бацькоўскі дом і святую матчыну любоў. Вы — наш галоўны набытак на Зямлі, бо нездарма кажуць, што будучыня нацыі — у руках маці", — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

«Прымнажэнне насельніцтва краіны, усебаковая падтрымка мацярынства і дзяцей, павелічэнне колькасці шматдзетных сем’яў — найважнейшыя задачы дзяржавы. Адзначаючы гэты дзень (14 кастрычніка — Тэлеграф) як агульнанацыянальнае свята, мы аддаем даніну павагі і прызнання вашай вялікай місіі — нараджэння і выхавання новых пакаленняў, захавання маральных асноў і духоўных ідэалаў грамадства», — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі, распавялі ў Адміністрацыі беларускага лідара.

«Мілыя суайчынніцы, мы цэнім вас за тое, што ў бурным рытме сучаснага жыцця вы застаецеся ласкавымі і добрымі жонкамі і маці, якія ўмеюць верыць, кахаць і прабачаць. Няхай жа спраўджваюцца ўсе вашыя запаветныя мары, у дамах заўсёды пануе спакой, утульнасць, лад і дастатак, а дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат і душэўнае цяпло».

Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў усім беларускім жанчынам здароўя, поспехаў, дабрабыту і «простага жаночага шчасця».

Как вам новость?
Головоломки