21.04.2011 16:15
Архив

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што будучыня за рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыяй. "Усе да яе ідуць. І, вядома, Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора могуць прынесці вялікую выгаду для Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што на гэтым не варта спыняцца.

«Калі спынімся на гэтым этапе, станем эканамічнай перыферыяй паміж Усходам і Захадам. Менавіта таму нашай стратэгічнай мэтай павінна стаць далейшае паглыбленне эканамічных сувязяў на ўсім кантыненце, дзе толькі магчыма», — заявіў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што ў рамках Мытнага саюза, фактычна ствараюцца «Ўмовы для свабоднага руху паслуг, капіталу, рабочай сілы». Так, ужо ліквідаваны многія бар’еры ва ўзаемным гандлі, што павышае інвестыцыйную прывабнасць краіны, дзякуючы магчымасцям выйсці на рынкі Расіі і Казахстана, якія адкрываюцца для інвестараў. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Мытным саюзе давядзецца рэальна канкураваць, бо спажыўцы будуць аддаваць перавагу прадукцыі, зыходзячы з суадносін цана — якасць.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс