21.04.2011 13:38
Архив

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у пасланні народу і парламенту, што "АЭС - жыццёва неабходная і будзе ў Беларусі пабудавана". Паводле яго слоў, 95-працэнтная залежнасць краіны ад імпартнага газу "робіць нашу эканоміку вельмі адчувальнай".

«Энергія на АЭС на 50% таннейшая, чым на газавай ЦЭЦ. Памяншэнне на чвэрць імпарту газу, зніжэнне выкідаў газу на 10 млн. тон — так ахарактарызаваў беларускі лідар выгаду ад будаўніцтва атамнай станцыі.

«Праект АЭС — адпавядае самым высокім патрабаванням бяспекі і не толькі сённяшняга дня. Усе інсінуацыі супраць АЭС — 95% — (высоўваюць) людзі, купленыя нашымі суседзямі. Чаму літоўцы і палякі так перажываюць? Канкурэнцыя. Толькі ў гэтым прычына. У нашым агародзе не будзе АЭС, а за плотам дзясяткі. Наша бяспека ад гэтага не ўзмоцніцца», — указаў Аляксандр Лукашэнка.

«АЭС зрушыць нас на новую прыступку развіцця. Мы будзем будаваць АЭС, чаго б нам гэта не каштавала. Я бяру гэта пад сваю адказнасць… Немалаважным фактарам выбару была і цана. Наша АЭС — самая танная ў свеце», — заявіў прэзідэнт Беларусі.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс