Лукашэнка "бурна абмяркоўваў" з Мядзведзевым праблемныя пытанні

14.06.2010 08:46
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ўвечары 11 чэрвеня з сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым, а затым з прэм'ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным. Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, з прэзідэнтам Расіі яны "абмеркавалі шэраг пытанняў". "Я сказаў, што паеду да Уладзіміру Уладзіміравіча, падрабязна вам раскажу, як бурна абмяркоўвалі", — сказаў беларускі лідар расійскаму прэм'еру.

«Паколькі вы ўжом»воўк біты», таму мы хутчэй абмяркуем астатнія пытанні. Я рады пабываць у вас зноў дома. Па справе пагаварыць, ды і даўно ўжо не бачыліся. Дзякуй, што запрасілі», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

На сустрэчы ж з Дзмітрыем Мядзведзевым прэзідэнт Беларусі заявіў, што Мінск і Масква ў стане вырашыць праблемныя пытанні. «Што тычыцца Мытнага саюза, вы сказалі пра нейкія супярэчнасці, — яны сапраўды існуюць, але невырашальных пытанняў у адносінах паміж намі абсалютна няма. І тое, што мы сёння ў стане развязаць гэтыя вузлы, — гэта так», — звярнуўся да прэзідэнта Расіі кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка назваў стасункі Беларусі і Расіі «асаблівымі і саюзніцкімі» і выказаў упэўненасць у тым, што бакі змогуць вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень. «У нас вельмі блізкія адносіны, і мы гатовыя ў гэтым плане расці», — падкрэсліў беларускі лідар.

У сваю чаргу, прэзідэнт Расіі назваў сустрэчу з беларускім калегам «нядрэннай магчымасцю «зверыць гадзіннік». «Мы, перш за ўсё, павінны будзем сканцэнтравацца на нашых двухбаковых адносінах. Я маю на ўвазе нашы інтэграцыйныя памкненні: наша жаданне стварыць Мытны саюз, а пасля — Адзіную эканамічную прастору», — заявіў Дзмітры Мядзведзеў.

Разам з тым, афіцыйныя крыніцы ў Беларусі і Расіі аб выніках перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з расійскім кіраўніцтвам нічога не паведамілі.

Как вам новость?
Головоломки