Лукашэнка: БХД — бандыты

07.03.2011 09:15
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю амерыканскаму выданню The Washington Post заявіў, што ў Беларусі, хутчэй за ўсё, ніколі не зарэгіструюць партыю «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». «Яны ўдзельнічалі ў масавых беспарадках. Яны не хрысціянскія дэмакраты, яны — бандыты», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. 

Між тым, у прэс-службе БХД заявілі, што арганізацыя, «заклікаючы людзей да ўдзелу ў акцыях пратэсту, заўсёды казала аб мірнай дэманстрацыі, а прадстаўнікі БХД усяляк спрабавалі не дапусціць масавых беспарадкаў».

«Больш за тое, 19 снежня 2010 года кандыдат у прэзідэнты ад БХД і яе сустаршыня Віталь Рымашэўскі актыўна заклікаў грамадзян не паддавацца на правакацыі, спрабаваў наладзіць перамовы з прадстаўнікамі міліцыі, асабіста не даваў правакатарам біць шыбы і дзверы ў Доме ўрада, што зафіксавана шматлікімі відэаматэрыяламі з Плошчы. За спробу спыніць біццё шкла дзвярэй Дома ўрада Рымашэўскі, дарэчы, атрымаў ўдар па галаве», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве БХД.

Лукашэнка: Халіп вызвалілі праз маленькага сына

Прэзідэнт таксама пракаментаваў сітуацыю з арыштам экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэем Саннікавым і яго жонкай Ірынай Халіп, у якіх дома застаўся трохгадовы сын. «Пагадзіцеся, што бацька, у якога ёсць дзеці, павінен думаць пра сваіх дзяцей і наступствах сваіх дзеянняў», — заявіў ён.

«Іх абодвух затрымалі ў якасці ключавых людзей, вінаватых у арганізацыі масавых беспарадкаў. І толькі праз тое, што ў іх ёсць маленькае дзіця, маці вызвалілі (пад хатні арышт — Тэлеграф)», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама паведаміў, што адвакаты шэрагу апазіцыйных палітыкаў, якія праходзяць па справе аб масавых беспарадках 19 снежня, былі пазбаўленыя ліцэнзіі праз тое, што парушылі закон. Між тым, паводле яго слоў, заявы аб тым, што зняволеныя СІЗА КДБ не маюць магчымасці сустрэцца са сваімі адвакатамі, з’яўляецца «адкрытай хлуснёй».

Лукашэнка: амбасадар ЗША арганізоўваў «пятую калону»

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка распавёў, што пазбавіў акрэдытацыі амерыканскага амбасадара ў 2008 годзе, паколькі тая фармавала ў краіне «пятую калону».

Ён таксама звярнуў увагу на сітуацыі ў Грузіі, дзе «прэзідэнт Саакашвілі больш жорстка разагнаў дэманстрацыю апазіцыі». «Але вы працягваеце з ім супрацоўнічаць. Чаму? Таму, што Саакашвілі — ваш сукін сын», — падкрэсліў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки