Лукашэнка чакае ад Ірана буйных інвестыцыйных прапановаў

06.05.2010 15:48
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка шостага траўня на сустрэчы ў Мінску з міністрам прамысловасці і шахтаў Ірана Алі Акбарам Мехраб'янам заявіў, што разлічвае ў перспектыве на рэалізацыю буйных інвестыцыйных праектаў з гэтай краінай. "Я спадзяюся, што ў перспектыве ў нас больш маштабныя праекты і гэта будзе збліжаць нашыя дзяржавы", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Гэта добра, што мы пачалі рэалізацыю сумесных буйных інвестыцыйных праектаў, — адзначыў беларускі лідар. — Сказаць, што гэта пачатак, — нельга. Але гэта добры працяг. Я думаю, што гэта пачатак добрага працягу».
Прэзідэнт падкрэсліў, што гатовы абмеркаваць з Алі Акбарам Мехраб’янам усе праекты і ўсе пытанні, якія датычаць беларуска-іранскіх узаемаадносін і якія рэалізуюцца на тэрыторыі абедзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка таксама заклікаў міністра прамысловасці і шахтаў Ірана адкрыта абмеркаваць існыя праблемы ў рэалізацыі асобных інвестыцыйных праектаў, паведамляе БелТА. 
Беларускі лідар таксама выказаў упэўненасць, што бакі змогуць абмеркаваць і шэраг новых пытанняў, якія тычацца супрацоўніцтва Беларусі і Ірана. «Думаю, што гэта добрая сустрэча напярэдадні нашай сустрэчы з прэзідэнтам Ірана ў другой палове гэтага года ў Тэгеране», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?