Лукашэнка: час страчаных магчымасцяў мы з Польшчай пражылі

05.11.2010 09:04
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю журналістам вядучых польскіх СМІ, што цяпер перад Мінскам і Варшавай адкрыліся велізарныя магчымасці для наладжвання больш цесных адносін. "Час страчаных магчымасцяў мы пражылі», — сказаў беларускі лідар.

«Вядома, мы маглі б мець больш цесныя адносіны, не гледзячы на тое, што вы знаходзіцеся ў Еўрапейскім саюзе і шмат у чым абмежаваныя нейкімі рэчамі, нарматыўнымі актамі ЕС. Я гэта разумею. Тым не менш, у нас велізарнае поле дзейнасці», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць няважнай адсутнасць якіх-небудзь палітычных пагадненняў паміж Беларуссю і Польшчай і наяўнасць «нейкіх рознагалоссяў, недамовак на ўзроўні дзяржслужачых». «Мяжа паміж Польшчай і Беларуссю не з’яўляецца сцяной», — заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ўскладае вельмі вялікія надзеі на новае кіраўніцтва Польшчы. «Я вельмі вялікія надзеі ўскладаю на тое, што гэта той чалавек, які будзе прынцыпова весьці палітыку і адкрыта глядзець на ўсе рэчы», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заклікаў польскіх журналістаў атрымліваць інфармацыю аб Беларусі не толькі ад апазіцыянераў, а прыязджаць і вывучаць усё самастойна.

Як распавялі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі, у якасці інтэрв’юераў выступілі журналісты чатырох найбуйнейшых СМІ Польшчы: Польскага тэлебачання (TVP), Польскага радыё, Польскага агенцтва друку і газеты «Rzeczpospolita».

Журналісты актыўна цікавіліся ўнутрыпалітычнай сітуацыяй у краіне напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, тым, як улады краіны маюць намер правесці гэтыя выбары. У цэнтры ўвагі былі тэмы беларуска-польскіх адносін, супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам, Расіяй. Быў таксама зададзены шэраг пытанняў, якія тычацца погляду Прэзідэнта на некаторыя гістарычныя падзеі, асабістага характару.

Как вам новость?