Лукашэнка і Чавес абмяркуюць у Мінску перспектывы супрацоўніцтва

15.10.2010 17:23
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у ходзе працоўнага візіту венесуэльскага лідара ў Беларусь абмяркуюць у Мінску, 16 кастрычніка, цяперашні стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай у розных сферах. Пра гэта распавялі ў Адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы.

На 16 кастрычніка запланаваны перамовы лідараў дзвюх краін у вузкім і пашыраным складах, па выніках якіх плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў, перадае БелТА.

У ходзе візіту Уга Чавес таксама наведае спартыўны комплекс «Мінск-арэна» і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Акрамя таго, увазе прэзідэнта Венесуэлы будзе прадстаўлена экспазіцыя нафтагазавага абсталявання, якое выпускаецца ў рэспубліцы. Уга Чавес таксама азнаёміцца з працай і магчымасцямі будаўнічай галіны Беларусі, наведае адну з будпляцовак ў Мінску.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў нафтахімічнай сферы, рэалізацыю планаў па прамысловай кааперацыі прадпрыемстваў, узаемадзеянне ў будаўнічай і сельскагаспадарчай галінах, нарошчванне гандлёва-эканамічнага і пашырэнне гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

Как вам новость?
Головоломки