Лукашэнка даў інтэрв'ю аргентынскай газеце

22.03.2010 10:17
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, знаходзячыся з візітам у Венесуэле, даў інтэрв'ю аргентынскай газеце Diario La Nacion. Інтэрв'ю насіла ўсёабдымны характар. Аргентынскі журналіст цікавіўся ўнутрыпалітычным жыццём Беларусі, эканомікай, вонкавай палітыкай краіны, а таксама турыстычнымі магчымасцямі рэспублікі.

Падчас інтэрв’ю адмысловая ўвага была сканцэнтравана на тым, як Беларусі атрымоўваецца быць адной з самых бяспечных краін Еўропы. Таксама журналіста аргентынскай газеты цікавіла тэма прысутнасці Беларусі ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі, паведамляе БелТА.

Diario La Nacion з’яўляецца прыватным выданнем, тыраж якога налічвае 170 тыс. асобнікаў. Прыезд Аляксандра Лукашэнка ў Венесуэлу выклікаў вялікую цікавасць не толькі ў гэтай краіне, але і ў іншых дзяржавах рэгіёна.

Как вам новость?