Лукашэнка ўдакладніў парадак прызнання грамадзянаў невыязнымі

24.05.2010 11:31
Архив Редакция

21 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 271 "Аб некаторых пытаннях вядзення банку дадзеных пра грамадзян Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана".

Дакумент накіраваны на карэктоўку шэрагу актаў прэзідэнта ў сувязі з прыняццем закону ад 20 верасня 2009 года «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь», перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Указам урэгуляваны пытанні, звязаныя з парадкам прыняцця кампетэнтнымі органамі рашэнняў у дачыненні да грамадзян, звесткі пра якіх занесены ў банк дадзеных пра грамадзянаў Беларусі, права на выезд якіх часова абмежавана, да ўступлення ў сілу закону.
У дакуменце таксама ўтрымоўваюцца змены і дапаўненні ў некаторыя акты прэзідэнта Беларусі. У прыватнасці, ва ўказ ад 19 лютага 1996 года № 82 «Аб сцвярджэнні Консульскага статуту Рэспублікі Беларусь», у тым ліку ў частку датычную прадстаўлення консулу права на прыняцце рашэнняў па пытаннях афармлення пастаяннага пражывання за межамі Беларусі беларускіх грамадзянаў, якія выехалі з краіны для часовага знаходжання за яе межамі.
Занесены змены і дапаўненні і ва ўказ ад трэцяга чэрвеня 2008 года № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь» датычныя ўстанаўлення дадатковых падстаў для адмовы ў выдачы пашпарта для сталага пражывання за межамі Беларусі. 
Такімі падставамі могуць стаць прыняцце дзяржаўнымі органамі і іншымі юрыдычнымі асобамі рашэнняў пра часовае абмежаванне права грамадзянаў на выезд з Беларусі і невыкананне грамадзянамі абавязкаў, прадугледжаных законам (напрыклад, невыкананне падатковых, аліментных абавязанняў).

Как вам новость?