Лукашэнка дапоўніў палажэнне аб памілаванні эканамічных злачынцаў

29.06.2011 10:27
Архив Редакция

Палажэнне аб парадку памілавання асуджаных, вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, якія садзейнічалі раскрыццю і кампенсацыі наступстваў злачынстваў, зацверджанага ў 1994 годзе, прыведзена ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў Беларусі. Адпаведны ўказ № 270 27 чэрвеня падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Згодна з указам прэзідэнта, пры разглядзе хадайніцтваў аб памілаванні акрамя пакрыцця маёмаснай і маральнай шкоды, учыненай злачынцам, адным са значных фактараў для памілавання будзе з’яўляцца выплата асуджаным або абвінавачаным даходу, атрыманага злачынным шляхам.

Аляксандр Лукашэнка таксама скарэктаваў склад камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки