13.04.2011 15:32
Архив

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на чарговай нарадзе, звяртаючыся да кіраўніцтва Мінгарвыканкама, заявіў аб неабходнасці ў самыя кароткія тэрміны аднавіць працу грамадскага транспарту. Кіраўнік дзяржавы даручыў гарадскім уладам ўжо 13 красавіка аднавіць нармальную працу першай лініі мінскага метро.

«Трэба, каб сёння метро запрацавала, тыя напрамкі, якія мы выключна па прычыне следства стрымлівалі. Я думаю, што сёння мы можам пачынаць працу метро. Хоць бы ўвечары, або да ночы мы гэтую працу павінны пачаць», — заявіў прэзідэнт у эфіры беларускага тэлебачання.

Лукашэнка: медыкі павінны выратаваць усіх параненых

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Мінгарвыканкама прэзідэнт «аказаць неабходную дапамогу ўсім сем’ям загінулых, сем’ям, якія ў гэтым маюць патрэбу», атуліць «людзей цяплом і клопатам».

Пахваліўшы медыкаў за праведзеную работу па выратаванні жыццяў пацярпелых, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны «павінны выратаваць усіх параненых». «Для вас гэта справа гонару, кіньце на гэта лепшыя сілы. Бо і вайскоўцы, і грамадзянскія лекары не адмаўляюць у тым, каб дзень і ноч апераваць. Трэба ўсіх выратаваць», — падкрэсліў ён.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс