Лукашэнка даручыў пачаць працэдуру далучэння да Балонскага працэсу

23.07.2010 15:41
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Гэта будзе спрыяць збліжэнню адукацыйных стандартаў нацыянальнай і еўрапейскай сістэмаў вышэйшай адукацыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У цяперашні час Балонскі працэс аб’ядноўвае 47 краінаў. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца стварэнне і развіццё адзінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Гэта павінна павысіць прывабнасць і канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі ў сучасным свеце.

Далучэнне Беларусі да гэтага працэсу будзе спрыяць узмацненню інтэграцыі сфер навукі, адукацыі і высокатэхналагічнай вытворчасці. Гэта таксама дапаможа беларускім універсітэтам атрымаць доступ у еўрапейскую сетку забеспячэння якасці адукацыі, а таксама праводзіць міжнародную акрэдытацыю і прымаць удзел у акрэдытацыі сістэмаў адукацыі іншых дзяржаваў.

Уступленне ў Балонскі працэс будзе спрыяць ўкараненню ў сістэму адукацыі Беларусі нацыянальных механізмаў ацэнкі, гарантыяў і пацверджання якасці адукацыі, сумяшчальных з агульнаеўрапейскімі, а таксама забеспячэнню сумяшчальнасці на еўрапейскім узроўні розных адукацыйных інстытутаў, праграмаў і навуковых ведаў.

Акрамя таго, Балонскі працэс дазволіць пашырыць доступ да еўрапейскіх праграмаў акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва, а таксама павысіць прывабнасць беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі для замежных абітурыентаў.

Как вам новость?
Головоломки