Лукашэнка даручыў паскорыць тэмпы ўборкі ўраджаю

22.07.2010 10:42
Архив Редакция

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я ў Беларусі неабходна нарошчваць тэмпы ўборкі ўраджаю, паляпшаць яе якасць, а таксама імкнуцца да мінімізацыі стратаў вырашчанага ўраджаю. На гэта 21 ліпеня звярнуў увагу на сустрэчы з губернатарамі Віцебскай і Гарадзенскай абласцей прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады губернатараў аб ходзе ўборачнай кампаніі. Як даклалі прэзідэнту Аляксандр Косінец і Сямён Шапіра, у найбліжэйшыя дні ў галінах пачнецца масавая ўборка збожжавых з тэмпам каля 5% штодня.

На сустрэчы з кіраўнікамі абласцей прэзідэнт таксама запатрабаваў своечасова і рацыянальна правесці ўборку саломы, выкарыстоўваць яе як арганічнае ўгнаенне, а таксама забяспечыць пасеў азімага рапсу ў аптымальныя тэрміны, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

На сённяшні дзень у рэгіёнах ужо прыбралі прыкладна па 6% плошчаў збожжавых, заканчваецца ўборка азімага рапсу (убрана ўжо больш за 75%).

У канцы гэтага тыдня прэзідэнт плануе здзейсніць працоўную паездку па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях, а на наступным тыдні праінспектуе іншыя рэгіёны краіны, паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?
Головоломки